17 снежня 1849 года ў Альбярціне нарадзіўся мецэнат і калекцыянер Зыгмунт Пуслоўскі.
Зыгмунт Пуслоўскі паходзіў з заможнай шляхецкай сям’і, сын Уладзіслава і ўнук Войцеха Пуслоўскіх. Атрымаў у спадчыну ад бацькі вялікія маёнткі. Быў калекцыянерам мастацкіх твораў.
Атрымаў у хатніх умовах еўрапейскую адукацыю і выхаванне. У сваіх палацах у Кракаве і Чаркове збіраў з канца 1880-х гадоў вялікую калекцыю (рукапісныя кнігі, старадрукі, габэлены, парча, мініятуры, жывапіс, графіка). Творы скупляў і замаўляў. Ян Матэйка выканаў для яго тры партрэты. Зборы часткова ўвайшлі ў музей Кракаўскага ўніверсітэту.
Памёр у Альбярціне.