19 СНЕЖНЯ – ЧАРГОВЫЯ ЎГОДКІ “ПЛОШЧЫ-2010”

Плошча19 снежня споўнілася роўна тры гады з таго моманту, як 19 снежня 2010 года ў Мінску ўладамі была жорстка разагнаная мірная акцыя пратэсту супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

Тры гады таму ў краіне адбыліся прэзідэнцкія выбары. А ўвечары ўлады жорстка разагналі акцыю пратэсту — больш за 600 чалавек былі затрыманыя і апынуліся за кратамі. Сярод іх і 8 з 10-ці кандыдатаў у прэзідэнты. Больш за паўтысячы чалавек адседзела па 10—15 сутак, каля сарака былі асуджаны на тэрміны ад 3 да 6 гадоў.

Нагадаем, што ў акцыі пратэсту, якая адбылася 19 снежня 2010 году ў Мінску прымалі удзел грамадскія актывісты са Слоніма. Прадстаўнікі Слонімскага БХД Іван Бядко і Барыс Кучынскі, былі затрыманыя і адсядзелі кожны па 15 сутак.

Дагэтуль за кратамі знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика