КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

Ніна Здановіч1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч.

Ніна Іванаўна Здановіч у 1981 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 — 1988 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1989 — 1993 гг. працавала ў Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1994 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка

Вывучае матэрыяльную культуру Беларусі XVI — XVIII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Прымала ўдзел у археалагічных раскопках у Мсціславе, Слоніме, Мазыры.

Жыве ў Мінску.

 1 студзеня 1948 года ў Слоніме нарадзіўся беларускі кампазітар, музыкант і педагог Уладзімір Дарохін.

Дарохін Уладзімір Васілевіч (1.01.1948, г. Слонім), беларускі кампазітар, музычны педагог. Дацэнт (1991). Сябра Беларускага Саюза кампазітараў (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1988). З сям’і вайскоўца. У раннім дзяцінстве выехаў з бацькамі з Слоніма. Жылі па месцы службы бацькі ў розных мясцінах Беларусі. 8 кл. скончыў у пас. Уручча ля Мінска. Вучыўся ў сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай кансерваторыі (скончыў у 1968). У 1973 скончыў Ленінградскую кансерваторыю (клас кампазіцыі праф. У. Успенскага). Нядоўга працаваў у музычным ліцэі пры Беларускай кансерваторыі. Служыў у войску (1973-74). Зноў выкладаў у музычным ліцэі. Працаваў у Міністэрстве культуры (музычным рэдактарам). Быў адказным сакратаром (1978-86), намеснікам старшыні ўправы (1986-90) Беларускага Саюза кампазітараў. У 1984 скончыў асістэнтуру-стажыроўку пры Беларускай кансерваторыі. З 1986 выкладае ў гэтай кансерваторыі (Акадэміі музыкі), з 1996 — загадчык кафедры кампазіцыі. Сярод твораў: балет «Апалон і Марсій» (1972). кантата «Песні лета» (вершы У. Карызны, 1980), араторыя «Зямля Беларусі» (вершы П. Броўкі, 1981), вакальна-сімфанічная паэма «Размова з таварышам Леніным» (вершы У. Маякоўскага, 1986), фантазія «Веру» для барытона, фартэпіяна і сімфанічнага аркестра (вершы Н. Гілевіча, 1987), сімфоніі №1 (1976), №2 (1979), «Францішак Скарына: жыццё і бессмяротнасць» (1990), паэмы «Прынашэнне свяшчэннага агню» (1985), «Максім і Магдалена» (1991), «Уяўленні і плач аб пакінутай вёсцы» (1992); для фартэпіяна: «Варыяцыі» (1966), дзве п’есы ў чатыры рукі (1974), ІІ п’ес (1985), дзве паліфанічныя п’есы (1988), 10 лёгкіх п’ес на беларускія народныя тэмы для 2-х фартэпіяна (1986); для флейты: Медытацыя, Інтэрмецца, Сарабанда, Кадрыля (1992), 9 п’ес для скрыпкі і фартэпіяна (1960), тры п’есы для струннага квартэта (1967), саната для флейты і фартэпіяна (1970), «Элегія» для віяланчэлі і фартэпіяна (1979), канцэртная фантазія для цымбалаў і фартэпіяна (1973), «Чакона» для цымбалаў (1991), дзіцячыя п’есы для дзвюх балалаек і баяна (1992), рамансы на сл.А. Блока, І. Буніна, Ж. Гіёма, Д. Шайнерта, З. Бядулі (70-я), два хоры а капэла на вершы Ф. Г. Лоркі (1979), песні на сл. М. Алтухова, Б. Бруснікава, Г. Бураўкіна, З. Глікінай, У. Карызны, А. Грачанікава, А. Куляшова, У. Някляева, М. Трафімчука, П. Харкова. Напісаў музыку да лялечных спектакляў, дакументальных фільмаў.

Жыве ў Мінску

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика