КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

Чамяры18 студзеня 1930 года ў Чамярах нарадзіўся кандыдат мастацтвазнаўства, беларускі культуролаг Сцяпан Міско.

Сцяпан Міско  вучыўся  ў  мясцовай  пачатковай  школе,  пасля  скончыў беларускую  школу №  1  г.  Слоніма  і  Мінскі  інстытут  замежных моў. Пасля  заканчэння  інстытута, Сцяпан  Міско  вярнуўся  ў Слонім.  У  пасёлку  Альбярцін  (цяпер  мікрараён  Слоніма)  у сярэдняй школе шэсць гадоў выкладаў французскую, нямецкую, беларускую і рускую мовы.  У  1958  годзе  паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і  фальклору. Затым працаваў у гэтым інстытуце (завочна вучыўся ў дактарантуры на кафедры тэатра народаў СССР у Маскоўскім інстытуце тэатральнага мастацтва. У 1962  годзе  ў  Кіеве ў самога Максіма Рыльскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму  «Вытокі  беларускага народнага тэатра». Пасля  абароны кандыдацкай  дысертацыі, шмат  пісаў,  апублікаваў  больш за сотню артыкулаў у рэспубліканскіх газетах,  часопісах,  зборніках і альманахах, прысвечаных беларускаму тэатру, літаратуры, жывапісу, музыцы.

У 1974 «за няправільнае разуменне палітыкі партыі па нацыянальным пытанні» выключаны з КПСС і звольнены з працы. У гэтыя гады С.Міско працаваў у Дзяржаўным музеі БССР, Кніжнай палаце, а пасля 1987, калі рашэннем парткамісіі ЦК КПСС быў узноўлены ў шэрагах партыі — рэдактарам у выдавецтве «Ўніверсітэцкае».

Віна Сцяпана Міско фактычна была ў тым, што ў сваіх публікацыях у перыядычным друку і ў публічных выступах на з’ездах творчай інтэлігенцыі ён адстойваў правы беларускае мовы, гаварыў пра яе нераўнапраўнае становішча ў БССР. Узяўшы ўдзел на старонках газеты «ЛіМ» і часопісу «Нёман» ў дыскусіі пра лёс нацыяў і моваў, С.Міско практычна раскрытыкаваў афіцыйную канцэпцыю таталітарнага рэжыму пра зліццё моваў як беспадстаўную, псеўданавуковую.

Асноўныя навуковыя інтарэсы С.Міско звязаныя са старажытным тэатрам Беларусі, яго генэзысам, тэкстамі. Публікацыі беларускага мастацтвазнаўцы датычаць праблемы вытокаў нацыянальнага тэатру, школьных драмаў, інтэрмедыяў, батлейкі ў Беларусі. С.Міско плённа супрацоўнічае з даследнікамі старажытнага польскага тэатру. Ім зробленая транслітэрацыя і вялізны каментар да беларускіх драматычных твораў у кнізе «Dramaty Staropolskie» (T. 6, Warszawa, 1963). Усяго С.Міско зроблена звыш ста публікацыяў.

Жыве ў Мінску.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика