КУДЫ ЗНІКЛІ ДЭПУТАТЫ МАСТОЎСКАГА РАЙСАВЕТА?

Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў вярнуў прадстаўнікам грамадскай кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну” звароты скіраваныя да дэпутатаў Мастоўскага райсавета з подпісам “па дадзенаму адрасу не знаходзіцца”.

30 снежня актывісты Руху “За Свабоду” звярнуліся да усіх дэпутатаў Мастоўскага райсавета  з просьбай прадставіць выбаршчыкам і грамадскаці Мастоўшчыны вынікі сваёй 4 гадовай працы ў раённым Савеце. Адпаведныя звароты былі дасланыя на адрас Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў г. Масты пл. Леніна д.3

Прадстаўнікі  кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну” звярнуліся да усіх 24 дзеючых дэпутатаў раённага Савета , так як ніводзін з народных абраннікаў за усе 4 гады сваёй дэпутацкай працы не рабіў сустрэч з выбаршчыкамі і не інфармаваў свой электарат аб сваёй дэпутацкай дзейнасці на карысць горада Масты і рэгіёна.

“Кадэнцыя дэпутатаў Мастоўскага райсавета 26 склікання заканчваецца, а выбаршчыкі і грамадскасць Мастоўшчыны дагэтуль не ведаюць,чым займаліся дэпутаты на працягу гэтых амаль 4 гадоў і што канкрэтна кожны з іх зрабіў для сваёй выбарчай акругі і Мастоўскага раёна” – сказаў адзін з ініцыятараў кампаніі Алег Пронскі.

Кампанія “За Еўрапейскую Мастоўшчыну” ставіць мэтаў грамадскі кантроль мясцовай улады і дзяржаўных установаў, вырашэнне лакальных праблемаў на Мастоўшчыне і правядзенне інфармацыйнай і асветніцкай дзейнасці па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.

Крыніца: http://masty.eu/

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика