ТУРЫСТЫ СПЯВАЛІ ПЕСНІ

У суботу, 25 студзеня, на базе Слонімскага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму адбыўся вечар аўтарскай песні.

Кіраўнік гуртка «Пешаходны турызм і аўтарская песня» Наталля Чэртапалохава ў сатворчасці педагогаў і гурткоўцаў ЦДЮТ прадставілі гледачам музычна-літаратурную кампазіцыю «Песенька, кароткая, як жыццё само…»

На вечары прагучалі песні Ю.Візбара, Б.Акуджавы, В.Бяркоўскага, С.Нікіціна, Б.Вайханскага, Міхася Прыходзька, У.Ланцберга, і шматлікіх іншых выдатных аўтараў.

У траўні гэтага года дзеці плануюць правесці яшчэ адну сустрэчу, прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика