КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

27-30 студзеня 1597 года па хадайніцтву слонімскага старосты Льва Сапегі ў Слоніме прайшоў першы генеральны сеймік Вялікага княства Літоўскага. Падобныя сеймікі ў Слоніме праводзіліся да 1685 года.

30 студзеня 1930 года ў Слонімскім павеце польская паліцыя арыштавала сакратара арганізацыі “Змаганне” Сымона Жыткевіча. Пасля года ўтрымання ў Лукішкай турме ў Вільні, Віленскі акруговы суд прыгаварыў яго да 4 гадоў катаргі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика