
2 лютага ў СШ №4 адбылася сустрэча з паэтам Міхасём Скоблай і спявачкай Таццянай Грыневіч. У актавай зале гасцей прадставіў слонімскі пісьменнік і краязнаўца Сяргей Чыгрын.
Для вучняў і настаўнікаў Міхась Скобла прачытаў свае вершы. Таццяна Грыневіч пад акампанемент гітары выканала песні на словы класікаў беларускай паэзіі: Я Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча і інш. Дарэчы спявачка з’яўляецца артысткай Белдзяржфілармоніі.
Госці імкнуліся зрабіць сустрэчу разнастайнай, далучаючы юных слухачоў да сваеасаблівага дыялогу і гульні. Гэта вызвала зацікаўленасць гледачоў. За правільныя адказы, за вельмі арыгінальнае пытанне, у канцы сустрэчы вучні атрымалі падарункі. А яшчэ атрымалі падарункі тыя, якія маюць прозвішча Каліноўскіх. Вучні і настаўнікі засталіся задаволеныя сустрэчай.
Гастям ўручылі невялікія сувеніры. Зроблены фота на памяць. Госці з Мінску наведалі Народны музей імя А.С.Жукоўскага і зрабілі запіс у кнізе водгукаў.
Валянціна Радзішэўская