ІНІЦЫЯТЫЎНУЮ ГРУПУ БАРЫСА КУЧЫНСКАГА ПАПЯРЭДЗІЛІ

У пятніцу, 14 лютага, Слонімская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання вынесла папярэджанне ініцыятыўнай группе Барыса Кучынскага.

Падставай для вынясення папярэджання паслужыла тое, што 8 лютага падчас правядзення ў Слоніме пікета па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам Б.Кучынскага, сярод слонімцаў раздаваліся інфармацыйныя бюлетэні “За сямейныя каштоўнасці”.

Раённая камісія палічыла, што раздача інфармацыйных матэрыялаў з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства.

Намеснік старшыні раённай выбарчай камісіі Генадзь Назарэнка настойваў на самым суровым пакаранні ініцыятыўнай групы, даказваючы, што гэта быў не перадвыбарчы пікет, а цэлы мітынг.  Старшыня выбарчай камісіі Алена Мачаліна зачытала членам камісіі закон на падставе якога камісія за такое парушэнне можа вынесці толькі папярэджанне ініцыятыўнай групе.
За гэта камісія дружна і прагаласавала.

Іван Бядко

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика