
У Новадзявяткавіцкай і Рахавіцкай сярэдніх школах пабывалі беларускія паэты з Мінска Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.
Леанід Дранько-Майсюк расказаў прысутным сваю знакамітую “Польку беларускую”, прачытаў новыя вершы пра Хомку, заклікаў настаўнікаў і дзяцей заўсёды любіць і шанаваць родную мову.
Эдуард Акулін, які з’яўляецца галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса для моладзі «Верасень», на сустрэчах заклікаў не толькі чытаць, але і пісаць у часопіс. І пісаць менавіта па-беларуску, бо адна з мэтаў часопіса – прывіваць любоў да роднай мовы, а другая – шукаць і адкрываць новыя таленты на нашай зямлі.
У Новадзявяткавіцкай школе вучні, якія перамаглі ў конкурсе чытальнікаў, расказалі гасцям на памяць вершы беларускіх паэтаў.
Міхась Акулка
Фота аўтара.