
У суботу, 1 сакавіка, у Слоніме прайшла Масленіца, традыцыйныя провады зімы.
Свята пачалося каля “Цэнтра культуры і адпачынку” (РДК), адкуль казачныя персанажы прайшлі па цэнтральных вуліцах горада ў гарадскі парк і па дарозе заклікалі слонімцаў далучыцца да святкавання Масленіцы.
Далей гулянне працягнулася ў парку, дзе слонімцаў чакалі тэатралізаваныя пастаноўкі, выстава-продаж вырабаў народнай творчасці, школьны кірмаш і шмат іншага.
Самым цікавым было спальванне на кастры пудзіла Зімы, вакол якога дзеткі вадзілі карагоды.