КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

9 сакавіка 1947 года старшыня Шылавіцкага сельсавета Ганна Іванаўна Кароль была аднагалосна выбрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Слонімшчыны.

Ганна Кароль  (1902–1947) нарадзілася ў вёсцы Чамяры. Прымала актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. Была падпольшчыцай-рэвалюцы­янеркай, неаднаразова падвяргалася рэпрэсіям, пакутавала ў польскіх турмах і канцлагеры Картуз- Бяроза.

У пачатку снежня 1947 года Ганны Кароль не стала. Бандыцкая куля абарвала жыццё гэтай самаадданай вернай дачкі беларускага народа.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика