ПРЫЁМНАЯ “ШЭГАМЕДКАНСУЛЬТ” АДНАЎЛЯЕ ПРАЦУ

З аўторка, 11 сакавіка, доктар-траўматолаг Шэга Іван Іванавіч адновіць прыём грамадзян, падчас якога будзе даваць бесплатныя кансультацыі.

Нагадаем, што цэлых два мясяцы прыёмная недзяржаўнай інфармацыйна-кансультатыўнай установы “Шэгамедкансульт” не магла нармальна працаваць па прычыне адсутнасці памяшкання. Гэта адбылося таму, што установу “Шэгамедкансульт” разам з “Газетай Слонімскай” напрыканцы снежня 2013 года пазбавілі арэнды памяшканняў на “Косаўскім рынку”. Пасля гэтага, установа “Шэгамедкансульт” праз газету звярталася за дапамогай да слонімцаў. І многія людзі адгукнуліся, яны тэлефанавалі і прапаноўвалі розныя варыянты падтрымкі.

Таксама ў пошуках новага памяшкання прыйшлося звяртацца ў розныя арганізацыі і да прыватных асобаў, якія здаюць у арэнду памяшканні, аднак ўсюды былі адныя адмовы. Прыйшлося нават запісацца на прыём да старшыні райвыканкама.

Негледзячы на адсутнасць памяшкання, увесь гэты час установа “Шэгамедкансульт” працягвала сваю працу. Доктар Іван Шэга працягваў даваць кансультацыі людзям, выязджаючы да іх на дом, ці прымаў іх у сябе дома.

І вось нядаўна, нарэшце атрымалася знайсці памяшканне, і цяпер усе жадаючыя могуць запісацца на прыём да Івана Іванавіча Шэгі і атрымаць неабходную кансультацыю.

Прыём грамадзян адбываеццца з 9:30 да 11:30 па адрасе: г. Слонім, вул. Фабрычная, 22 (насупраць картонна-папяровага заводу). Тэлефон для сувязі +375447931092.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика