ТЭАТРАЛЬНЫ СЛОНІМ СВЯТКУЕ НАВАСЕЛЛЕ

У суботу, 29 сакавіка, у Слоніме адбылося ўрачыстае адкрыццё новага памяшкання драматычнага тэатра. 24 гады калектыў Слонімскага драматычнага тэатра знаходзіўся ў непрыстасаваным для тэатра памяшканні РДК. І вось нарэшце радасны дзень наступіў.

Дзеля гэтага ў цэнтры горада быў арганізаваны кірмаш народных промыслаў, выставы карцін мясцовых мастакоў, кірмаш-продаж прамысловых тавараў слонімскіх вытворцаў і іншы розны святочны гандаль.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сотні людзей у цэнтры Слоніма шчыра віталі адкрыццё тэатра. На вуліцы перад тэатрам пад паланэз Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай” прыгожа таньчылі юныя танцоры.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

А потым старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі павіншаваў прысутных з адкрыццём тэатра і пажадаў калектыву творчых поспехаў. А будаўнікі ўручылі дырэктару тэатра Мікалаю Лішыку сімвалічны ключ.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пасля ўрачыстага адкрыцця новага памяшкання тэатра, слонімцы, а таксама госці горада, пазнаёміліся з інтэр’ерам тэатра, а таксама ў прыгожай зале на 196 месц паглядзелі прэм’еру спектакля па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка” у сучаснай інтэрпрытацыі галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.

Сяргей Чыгрын

Фота аўтара

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика