СЛОНІМСКІЯ ДЗЕТКІ ПАБЫВАЛІ Ў САМАЙ ПРЫГОЖАЙ ВЁСЦЫ БЕЛАРУСІ

Дзеці Слонімскага дзіцячага прытулку і дома сямейнага тыпу разам  з дарослымі  наведалі самую прыгожую вёску ў Беларусі, як пісаў пісьменнік Уладзімір Караткевіч, – Кракотку. Сустрэчу ім арганізаваў благачынны Слонімскай царкоўнай акругі айцец Вадзім Пятліцкі.

Дзеці наведалі знакамітую кракоцкую крыніцу, пабывалі ў храме Прасвятой Багародзіцы і ў храме святога прарока Іанна Прадцечы. Яны ўсклалі кветкі на магілу траіх дзяцей, якія згарэлі ў агні сваёй хаты.

Вельмі цікава распавядала дзецям настаўніца Сялявіцкай сярэдняй школы Раіса Клёсава аб прыродзе вакол вёскі Кракотка, госці ўбачылі і самыя вялікія на Слонімшчыне ядлоўцы, якія кустамі выраслі па некалькі метраў у вышыню. Даведаліся ўсе і аб гісторыі Вялікакракоцкай сельскай бібліятэцы імя Янкі Купалы, якая праіснавала там 80 гадоў.

Міхась Акулка

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика