БЕЛАРУСКІ ПАЭТ СТАЎ МАНАХАМ

Ва Ўспенскім саборы Жыровіцкага манастыра 4 красавіка Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел здзейсніў манаскі пострыг інака Мікалая (Бембеля) – вядомага беларускага паэта Зьніча. У пострыгу манаху нададзена новае імя ў гонар свяшчэннамучаніка Іаана Рыжскага. Мітрапаліт Павел заклікаў манаха Іаана малітоўна заклікаць пакроў Богамацеры.

Нагадаем, што айцец Іаан (брат Іван) ужо сямнаццаць гадоў жыве ў Жыровіцкім Свята-Ўспенскім манастыры. За гэты час ён выпусціў у свет пяць паэтычных зборнікаў (як паэт Зьніч), арганізоўвае рэгулярнае выданне багаслоўска-літаратурнага лістка «Жыровіцкая абіцель», а таксама прымае актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці Беларусі.

Сяргей Чыгрын

Фота аўтара

003 (3)

004 (2)

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика