ЛІТАРАТАР РАСПАВЁЎ ПРА СУЧАСНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ПАЭЗІЮ

У Слонімскай гарадской бібліятэцы № 2 адбылася сустрэча з мясцовым беларускім літаратарам, гісторыкам, краязнаўцам і журналістам Сяргеям Чыгрыном. На сустрэчу завіталі старшакласнікі слонімскіх школ, настаўнікі і бібліятэкары.

Госць сустрэчы распавёў пра стан сучаснай беларускай літаратуры. Найперш ён звярнуў увагу на паэзію і драматургію.

Падчас сустрэчы Сяргей Чыгрын адказаў на пытанні прысутных і пазнаёміў усіх са сваімі новымі выданнямі па гісторыі Беларусі і роднага Слоніма, а таксама падзіліўся творчымі планамі на гэты год.

Міхась Акулка

Фота аўтара

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика