ЭКСКУРСІЯ «ШЛЯХЕЦКІЯ ГНЁЗДЫ (РУЖАНЫ- КОСАВА)»

12 красавіка, гуртоўцы “Гістарычнае краязнаўства” ДУА “СРЦДЮТ” «пабывалі на экскурсіі «Шляхецкія гнёзды (Ружаны- Косава)». Падчас экскурсіі навучэнцы наведалі самыя вядомыя месцы дваранскіх сядзіб Беларусі . У Ружанах беларускі » Версаль» — адну з найбуйнейшых рэзідэнцый Сапегаў у Беларусі, сапраўдную жамчужыну. Палац Сапегаў — помнік архітэктуры з добра захаванымі элементамі позняга барока і класіцызму, пабудаваны ў канцы XVI — пачатку XVII стст. канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам і спалучаў у сабе абарончыя рысы з парадным стылем. У XVI — XVII стст. Ружанскі палац быў цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця княства. На ўваходзе комплексу наведалі музей, дзе акунуліся ў княжацкую атмасферу часоў ВКЛ.

2

У Косаве ўбачылі велічны палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх, пабудаваны ў стылі англійскай готыкі. Палац Пуслоўскіх — выдатны помнік архітэктуры пачатку XIX стагоддзя, пабудаваны ў 1838-м годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Францішака Яшчольда з Варшавы. За ўнутраны інтэр’ер Косаўскага замка адказваў італьянскі мастак Марконі. Палац налічваў больш за 100 пакояў, у адной з якіх, як паведаміў экскурсавод, была шкляная падлога, пад якой размяшчаўся акварыум з рыбкамі. Палац славіўся сваёй бібліятэкай, дзе захоўваліся больш за 10 тысяч кніг. Існуе легенда, што гаспадары замка трымалі льва, каб змагацца з крадзяжом сярод прыслугі. Кожную ноч яго спускалі з прывязі і дазвалялі бясшумна блукаць па калідорах палаца, моўчкі ахоўваючы маёмасць гаспадароў. Негледзячы на рэстаўрацыйныя работы палац вельмі прыгожы.

6

На супрацьлеглым баку пабывалі ў шляхецкай сядзібе ва ўрочышчы Мерачоўшчына – радзіма Андрэя Тадэвуша Касцюшкі — нацыянальнага героя Польшчы, Літвы, Беларусі, Францыі , ЗША. У музеі па-сапраўднаму адчувалі дух XVIII — XIX стагоддзяў, убачылі прадметы інтэр’еру, спусціліся ў падвальнае памяшканне. Уражанне было вялікім. У час вяртання дамоў у аўтобусе можна было пачуць шмат водгукаў і захапленняў экскурсантаў аб пабачанным.

Валянціна Радзішэўская

4

1

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика