Гісторыя Слоніма на фотаздымках

У Мінску ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку новая кніга нашага земляка Сяргея Чыгрына “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках”.

Кніга Сяргея Чыгрына адлюстроўвае аблічча Слоніма, яго архітэктуру, помнікі, падзеі, а таксама людзей, якія жылі ў першай палове ХХ стагоддзя ў нашым старажытным і багатым на гістарычныя факты горадзе. У кнізе змешчана 350 старых фотаздымкаў і паштовак Слоніма. Падобнае выданне не мае ніводзін горад Гродзенскай вобласці.

Кнігу можна набыць у кніжнай краме ў цэнтры Слоніма.

Міхась Акулка

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика