Вялікдзень у касцёле святога Андрэя

У слонімскім касцёле святога Андрэя святкаванне Вялікдзеня пачалося ў 24 гадзіны. На цвінтары быў запалены агонь. Вакол яго сотні каталікоў слухалі выступленне настаяцеля касцёла айца Віталя, які асвяціў Вечны агонь і запаліў свечку. Ад гэтага агню ўсе астатнія вернікі запалілі свае свечкі.

Потым велікоднае набажэнства да глыбокай ночы працягвалася ў касцёле, дзе былі асвечаны святочны яйкі і пірагі.

Міхась Акулка

Фота аўтара

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика