Мітрапаліт Павел гасціў на Слонімшчыне

Два дні мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел быў госцем на Слонімшчыне. У аўторак, 22 красавіка, ён пачаў візіт з Богаслужэння ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Затым уладыка наведаў Жыровіцкую сярэднюю школу, якая з’яўляецца рэспубліканскай пляцоўкай па духоўна-маральнаму выхаванню школьнікаў.

Пасля Жыровічаў мітрапаліт Павел прыехаў у Слоніме, дзе ў РДК паглядзеў пасхальны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі нядзельнай школы прыхода ў гонар іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных”.

У сераду, 23 красавіка, у Слоніме дзесяткі прыхажан сустракалі  мітрапаліта каля Спаса-Праабражэнскага сабора, які госць наведаў упершыню. Мітрапаліт Павел у гэты дзень прыняў удзел у Божай літургіі Спаса-Праабражэнскага сабора.

Міхась Акулка

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика