ГАЗЕЦЕ СЛОНІМСКАЙ – 15 ГОД

   24 красавіка незалежнай “Газеце Слонімскай” спаўняецца 15 год з моманту выхаду першага нумара, які выйшаў у 1997 годзе. За час свайго існавання “Газета Слонімская” зрабіла значны ўклад у нацыянальна-дэмакратычнае развіццё нашай краіны і пашырэнне свабоды слова. Дзякуючы газеце, сотні і тысячы чытачоў змаглі даведацца пра розныя грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя навіны Слонімшчыны і Беларусі, пра якія не паведамлялася ў дзяржаўных СМІ.Шматлікія жыхары Слонімшчыны змаглі дабіцца рашэння той ці іншай праблемы, праз асвятленне сваіх праблем на старонках ГС.

Віншуем усіх супрацоўнікаў і чытачоў “Газеты Слонімскай” з 15-цігоддзем, жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў і ўсяго самага найлепшага!

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика