
Узорны лялечны тэатр “Сюрпрыз” Бярэзінскага раённага Дома культуры Мінскай вобласці паставіў спектакль “Вясёлы звярынец” па п’есе слонімскага драматурга Уладзіміра Ягоўдзіка, які жыве ў Мінску. Пастаноўку спектакля ажыццявіла рэжысёр Таццяна Верамейчык.
Дзея спектакля адбываецца ў лесе, дзе жывуць дасціпныя казачныя героі. Яны не хочуць выць па воўчы, а калі так, то не любяць і шануюць Ваўка. Ліса іх запалохвае, папярэджвае, што калі да раніцы не навучацца выць па воўчы, то заўтра трапяць яму на сняданак. Але ніхто Ваўка не спалохаўся, а ў фінале спектакля ўсе звяры прыйшлі да высновы, што трэба дапамагаць адзін аднаму і сябраваць, тады дабро пераможа зло.
На прэм’еру спектакля калектыў тэатра запрасіў драматурга Уладзіміра Ягоўдзіка, які паглядзеў пастаноўку і шчыра падзякаваў усім за працу.
Міхась Акулка