Слонімцы ўшанавалі памяць Міхала Валовіча

У аўторак, 29 красавіка, група прадстаўнікоў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл на Радаўніцу завітала ў вёску Парэчча Слонімскага раёна.

Там яны каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў 1830-1831 гадоў супраць Расейскай імперыі, ушанавалі памяць свайго земляка, аднаго з кіраўнікоў паўстання Міхала Валовіча (1806-1833) і яго паплечнікаў.

На мемарыяльны знак Міхалу Валовічу і яго паплечнікаў былі ўскладзены кветкі. Слонімцы ўшанавалі герояў хвілінай маўчання.

3

2

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика