1 траўня 1931 года ў Слоніме нарадзіўся доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік і педагог Алег Антонавіч Лойка (1931–2008).
Нарадзіўся ў сям’і фельчара. Бацька яго, Антон Цімафеевіч (1903-72), быў славутым на ўсю ваколіцу народным лекарам, а маці, Марыя Іванаўна (дзявочае прозвішча Зубеня; 1906-76), займалася хатняй гаспадаркай. А. Лойка рана пачаў чытаць і чытаў многа. У 1939 ён скончыў агульна-адукацыйную польскую школу, потым вучыўся ў 2 і 3 класе рускай школы ў Слоніме. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1953) А. Лойка застаўся ў аспірантуры. 3 1956 працуе на кафедры беларускай літаратуры БДУ: з 1962 дацэнт, з 1971 прафесар, з 1985 загадчык кафедры. 3 1990 дэкан філалагічнага факультэта. Член Рады СП Беларусі, Беларускага камітэта славістаў. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі, Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.З’яўляецца аўтарам 100 кніг (апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе).Вядомы Алег Лойка і як перакладчык паэтычных твораў з розных еўрапейскіх моваў на беларускую. Найбольш вядомыя пераклады Алега Лойкі з французскай, нямецкай і польскай моваў, апроч гэтага перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай.
У апошнія гады жыцця жыў і памёр у Слоніме, дзе і пахаваны.