КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

2 траўня — нарадзіўся ў вёсцы Варонічы беларускі Слонімскага раёна фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (1935).

Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся ў в.Варонічы ў сям’і селяніна. У 1957 г. ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковую дзейнасць пачаў у 1956 г. у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук Беларусі яшчэ будучы студэнтам. 3 1959 г. працаваў спачатку ў Аддзеле, а затым Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара інстытута.

Спектр навуковых інтарэсаў М.М. Аляхновіча вельмі шырокі. Вядомы яго працы па праблеме хімічнай сувязі ў крышталях, па дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў у рэальных крышталях, па фазавых пераходах у цвёрдых целах пры высокіх цісках і тэмпературах, па атрыманні і даследаванні новых матэрыялаў.

У 1989 г. М.М. Аляхновіч абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1996 г. – акадэмікам НАН Беларусі, у 1991 г. яму присвоена званне прафесара, у 1999 г. – заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

М.М. Аляхновіч вядзе актыўную навукова-арганізацыйную і педагагічную дзейнасць. У 1968-1989 гг. – загадчык лабараторыі, з 1993 па 2004 г. – дырэктар Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, з 1997 па 2002 г. – акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика