Празаік Валерый Гапееў размаўляў у Слоніме пра першае каханне

Папулярны беларускі празаік Валерый Гапееў, які жыве і працуе ў Івацэвічах, наведаў Слонім. Ён выступіў перад старшакласнікамі, настаўнікамі і бібліятэкарамі ў Слонімскай гарадской бібліятэцы № 2, дзе правёў урок прозы, прысвечаны першаму каханню.

Валерый Гапееў—ці не адзіны сёння празаік, які піша пра моладзь і для моладзі. Ён выдаў некалькі кніг, сярод якіх і кніга “Урокі першага кахання”. Менавіта пра першае каханне пыталіся слонімскія школьнікі ў яго, а ён у іх. Бо першае каханне — гэта не толькі шчаслівыя і радасныя эмоцыі. Гэта — першыя расчараванні, засмучэнні, першая здрада і першы боль.

Сустрэча ў Слоніме была даволі шчырай, таму школьнікі і настаўнікі параілі часцей сустракацца ў школах і бібліятэках з сённяшнімі беларускімі літаратарамі, якія жывуць у розных гарадах і мястэчках Беларусі.

Міхась Акулка

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика