У Слоніме адбыўся фестываль “Паланэз – 2014”

У суботу, 17 траўня, у Слоніме адбыўся юбілейны дзесяты фестываль “Паланэз-2014”. У ім прынялі ўдзел 33 музычныя і танцавальныя калектывы з розных гарадоў Беларусі, а таксам з Літвы і Польшчы.

Фестываль пачаўся традыцыйна ад пажарнай вежы, а потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па цэнтральнай вуліцы да мясцовага Дома культуры, дзе адбылася конкурсная праграма. Кожны з удзельнікаў прадставіў свой варыянт выканання паланэза.

Месца фестывалю выбрана было невыпадкова. Менавіта ў Слоніме прайшло дзяцінства кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланэза «Развітанне з радзімай».

У горадзе пражываў ягоны дзядзька Міхал Казімір Агінскі. Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гідратэхнікі XVIII стагоддзя — канала Агінскага. Побач з каналам Агінскі ў 1775 годзе пабудаваў і славуты на ўсю Еўропу тэатр, для пастановак якога сам жа складаў музыку.

Сёння пра Агінскага ў Слоніме нагадвае і канал, і вуліца ў яго гонар, і некалькі будынкаў той эпохі, а таксама мемарыяльная шыльда, адкрытая нядаўна на будынку Слонімскага драматычнага тэатра. А да 1939 года ў Слоніме аркестр мясцовай пажарнай каманды два разы на дзень іграў паланэз, як сігнал дакладнага часу.

Пасля абеду ўсе ўдзельнікі фестывалю перамясціліся ў гарадскі парк, дзе прайшла адвольная праграма, а таксама адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

1

2


5

6

7.1

8

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика