Адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына

У Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках”, якая нядаўна пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Кнігазбор”.

Да гэтай прэзентацыі мясцовыя бібліятэкары падрыхтавалі і паказалі мульцімедыйную прэзентацыю. прысвечаную творчасці свайго земляка, які напісаў шмат кніг па гісторыі Слоніма, пра знакамітых людзей і пра тыя падзеі, якія адбываліся ў горадзе над Шчарай у розныя гады і стагоддзі.

016

Пасля мульцімедыйнага паказу выступіў Сяргей Чыгрын, які распавёў пра сваю працу над кнігай, пра новыя творчыя планы і задумкі, а таксама адказаў на пытанні прысутных. У прыватнасці, аўтар кнігі “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках” прызнаўся: “Я ганаруся сваім горадам. Тут жылі мае продкі, тут жывуць мае сваякі і сябры, тут знаёмыя мне да драбніц кожная вуліца, завулак, кожны помнік і твары маіх землякоў. Гады бяруць сваё, але старажытнасць і прыгажосць ніколі не сцерці з аблічча майго Слоніма. Ён, як пісаў Уладзімір Караткевіч, як цацка на беразе Шчары. І калі я гляджу на гэтыя старыя фотаздымкі і паштоўкі, мне вельмі хочацца вярнуцца ў Слонім першай паловы ХХ стагоддзя і адначасова заставацца ў Слоніме сённяшнім. Таму што з гадамі мой горад па-свойму прыгажэе і маладзее. Проста трэба адчуваць і берагчы гэтую слонімскую прыгажосць і заўсёды шанаваць гісторыю свайго горада!..”.

Міхась Акулка

Фота аўтара

tr

022

bc

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика