
У сераду, 28 траўня, у 12 гадзін з ізалятара часовага ўтрымання Слонімскага райаддзела міліцыі выйшаў на волю актывіст грамадскага руху “Малады фронт” Зміцер Юшкевіч.
Каля ўваходу ў памяшканне слонімскай міліцыі яго сустракалі маці і некалькі сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.
Нагадаем, што маладафронтавец Зміцер Юшкевіч, каб пазбегнуць прэвентыўнага затрымання, якія пачаліся ў Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, з’ехаў з Мінска ў Слонім да маці. Але 8 траўня ў двары дома ён быў затрыманы, а затым яго пакаралі 20 суткамі арышту.