25 гадоў народнаму ансамблю “Грымата”

25-годдзе народны ансамбль народнай музыкі і песні “Грымата” Слонімскага РДК, якім кіруе Валянціна Шаронава, адзначыў у пятніцу, 29 траўня, вялікай канцэртнай праграмай. Ансамбль вядомы не толькі на Слонімшчыне, але і па –за яе межамі. Ён з’яўляецца лаўрэатам і пераможцам шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў і святаў. Народны ансамбль з поспехам выступаў у Малдове, Літве, Польшчы, Расіі. Асабліва штогод слонімскі калектыў шчыра вітаюць на Беласточчыне. Ансамбль выпусціў два дыскі песень, а хутка з’явіцца і трэці “Купальскія зоры”.

У юбілейны вечар кіраўнік “Грыматы” Валянціна Шаронава сказала:“Мы спяваем толькі беларускія народныя песні, патрыятычныя беларускія і сучасныя песні на роднай мове. Многія песні суправаджаюцца танцавальнымі нумарамі. Нас цяпер 17 чалавек, а было ўсяго дзевяць. Абнаўляецца калектыў, уводзяцца новыя інструменты, мяняецца рэпертуар, але застаюцца высокі прафесійны ўзровень, творчы пошук, самааддача і высокае выканаўчае майстэрства”.

Міхась Акулка

Фота аўтара

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика