Свята ў Слонімскім дзіцячым прытулку

Сланімчанка Вольга Селік праз Інтэрнэт арганізавала свята ў Слонімскім дзіцячым прытулку. На яе заклік адгукнуліся 12 мясцовых жыхароў і некалькі індывідуяльных прадпрымальнікаў. Таму 1 чэрвеня ўвесь дзень у прытулку адбываліся розныя мерапрыемствы. З самай раніцы і да вечара ў дзіцячы прытулак прыязджалі госці з падарункамі. Выхаванцам у Міжнародны Дзень абароны дзяцей прывезлі балонікі, адзенне, абутак, сродкі асабістай гігіены, канцтавары, салодкія напоі, цукеркі і пячэнне.

Дзеці таксама наведалі бясплатна гульнёвы цэнтр “Вясёлы муравейнік”, з імі правялі майстар-клас па бісерапляценню, а таксама правялі ўрокі па тэхніцы канзашы, што з японскага азначае шпількі, заколкі для валасоў. Прыгожыя заколкі для валасоў разам з дарослым майстрам сабе зрабілі дзяўчынкі, а хлопчыкі такія заколкі змайстравалі для сваіх мамаў і сястрычак.

Міхась Акулка

Фота аўтара

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика