
З 30 траўня па 1 чэрвеня ва ўрочышчы «Крэйдавыя горы», якое знаходзіцца ў лясным масіве недалёка ад мікрараёна Пышкі г. Гродна, адбыўся абласны турысцкі злёт навучэнцаў Гродзенскай вобласці, які быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У турысцкіх спаборніцтвах прыняло ўдзел чатырнаццаць каманд з усёй вобласці, у тым ліку каманда Слонімскага раённага цэнтру дзіцячага-юнацкага турызму, якая адкрывала турзлёт песняй Булата Акуджавы «Тут птушкі не спяваюць».
Турыстычныя спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў: турысцкая эстафета, кантрольны турысцкі маршрут, турысцкія навыкі і конкурсная праграма. Спаборніцтвы праходзілі ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе, і да апошняга не было вядома, хто стане пераможцам. Каманда Слонімскіх турыстаў выступіла годна і заняла ў розных этапах шмат прызавых месцаў.
Пры падвядзенні агульнакамандных вынікаў, месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – каманда Наваградскага раёну;
2 месца – каманда Слонімскага раёну;
3 месца занялі дзве каманды – каманда са Шчучына і каманда Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
Віншуем рабят Слонімскай каманды і жадаем ім новых перамог.