КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

4 чэрвеня 1984 года памёр удзельнік патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947 гадах Іван Хомчык. Пахаваны ў вёсцы Глоўсевічы.

Хомчык Іван нарадзіўся 30.08.1915 годзе ў в. Глоўсевічы, удзельнік беларускага патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе ў сваёй вёсцы. Перад другой сусветнай вайной служыў у польскім войску ў Гдыні, дзе і заспела яго вайна. З верасня 1939 у нямецкім палоне. У родную вёску вярнуўся ў канцы вайны. Працаваў на сельскай гаспадарцы, а з арганізацыяй саўгасаў — на Глоўсевіцкім участку саўгаса «Пераможац». З 1946 удзельнічаў у падпольнай беларускай патрыятычнай арганізацыі «Чайка». Кіраваў падпольнай групай вясковай моладзі ў в. Глоўсевічы. Пасьля арышту савецкімі карнымі органамі актыву Цэнтру Беларускага Вызваленчага Руху падпольная група спыніла сваю дзейнасць. Ніхто з падпольшчыкаў ня быў арыштаваны.

САКАЛОЎСКІ ЎЛАДЗІМІР ЛЯВОНАВІЧ 1 4 чэрвеня 1930 года ў вёсцы Мяльканавічы нарадзіўся кандыдат філалагічных навук, беларускі літаратуразнавец, паэт, перакладчык Уладзімір Сакалоўскі. Жыве ў Мінску.

Асноўная тэматыка даследаванняў – гісторыя развіцця і ўзаемадзеяння беларускай культуры з іншымі культурамі свету. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Выдаў кнігі:
«Пара станаўлення» (1986),
«Беларуская літаратура ў ГДР»(1988),
«Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988, у сааўтарстве),
«Weißrussische Erzählungen»(2000, укладальнік),
«Weißrußland und Deutschland, Bd 1: Bibliographie» (2000).

Пераклаў з нямецкай мовы кнігі:
А. Цеханавецкага «Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў у Слоніме» (1993),
Вернера Мюлера «Вырваны з агню» (2002).
Другое выданне кнігі А. Цеханавецкага,  прысвечанае 275 гадавіне з дня нараджэння гетмана Вялікага Княства Літоўскага, вядомага мецената, кампазітара, мастака і паэта Міхала Казіміра Агінскага (1730–1800), дапоўненае, ілюстраванае (2006).

Аўтар больш за 175 навуковых публікацый па сувязях беларускай культуры з культурамі іншых краін свету.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика