У нядзелю, 15 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбудзецца ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча (18.06.1806. — 02.08.1833.) і яго паплечнікаў.
Падчас мерапрыемства перад прысутнымі выступяць гісторыкі і пісьменнікі, а таксама беларускія барды з Мінска і Гомеля.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве. Збор удзельнікаў будзе адбывацца з 10:30 да 11:00 у Слоніме, каля кінатэатра “Мір” насупраць Спаса-Праабражэнскага сабора.
Пачатак мерапрыемства ў вёсцы Парэчча, каля мемарыяльнага знаку ў гонар паўстанцаў, у 11:00.