Слонімцы ўшанавалі памяць Міхала Валовіча

У нядзелю, 15 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.

Традыцыйна ўсе сабраліся каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцам, які знаходзіцца на парэцкіх могілках. Акрамя слонімцаў у Парэчча завіталі сябры з Гомеля, Мінска, Ліды, Дзятлава.

3

Мерапрыемства адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Пасля выступіў літаратар, гісторык і краязнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын, які распавёў пра змагарны шлях Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Пра Міхала Валовіча і пра няпросты сённяшні час на Беларусі ў сваіх выступленнях казалі першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, былы педагог з Дзятлава Валерый Петрыкевіч, прамаўлялі і спявалі патрыятычныя песні беларускія барды Андрэй Мельнікаў з Гомеля іЗміцер Бартосік з Мінска.

1

Гістарычная даведка: Міхал Валовіч (18.06.1806. – 02.08.1833.) сын памешчыка Казіміра Валовіча, нарадзіўся ў маёнтку Парэчча Слонімскага павета. Быў актыўным ўдзельнікам антырасійскага паўстання 1830 –1831г.г. на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы, у якім прадстаўляў Слонімшчыну. Пасля падаўлення паўстання, у 1833 годзе ўзначаліў на Слонімшчыне антыцарскі сялянскі бунт, быў схоплены карнікамі і павешаны ў Гродна 2 верасня 1833г.

4

5

6

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика