Слонімцы пабывалі з візітам у Польшчы

На мінулым тыдні дэлегацыя прадстаўнікоў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якая складалася з экс-кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, пабывала з візітам у Польшчы.

Прадстаўнікі Слонімскіх дэмакратычных сіл пабывалі ў Варшаве, дзе правялі шэраг сустрэч. У польскім парламенце (Сейме) прайшла сустрэча са старшынёй дэлегацыі польскага парламента ў Радзе Еўропы, сябрам парламенцкай камісіі па міжнародных справах, прадстаўніком партыі “Грамадзянская платформа”Анджэем Халіцкім. Пасля адбылася сустрэча з дэпутатам партыі “Закон і справядлівасць” Малгажатай Гасеўскай. Акрамя гэтага, слонімцы пазнаёміліся з працай адной з буйнейшых газет — Gazeta Wyborcza, наведалі рэдакцыю незалежнага беларускага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”. Пазнаёміліся з дзейнасцю шэрагу недзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў і іншае.

Знаёмства з дзейнасцю недзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, дэпутацкай дзейнасцю і дзейнасцю СМІ адбылося дзякуючы арганізатарам візіту — прадстаўнікам Беларускага Дома ў Варшаве.

Сустрэча з прадстаўніком партыі “Грамадзянская платформа”Анджэем Халіцкім

Сустрэча з дэпутатам партыі “Закон і справядлівасць” Малгажатай Гасеўскай

Сустрэча з дэпутатам партыі “Закон і справядлівасць” Малгажатай Гасеўскай

У рэдакцыі газеты "Gazeta Wyborcza"

У рэдакцыі газеты «Gazeta Wyborcza»

У студыі тэлеканала Белсат

У студыі тэлеканала Белсат

14

У Беларускім Доме ў Варшаве

5

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика