Перазахаванне парэшткаў воінаў у Слоніме

У сераду, 25 чэрвеня, у Слоніме адбылося вялікае перазахаванне парэшткаў воінаў, якія загінулі ў самым пачатку вайны 1941 года. Гэтыя астанкі 65 воінаў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі былі сёлета выяўлены на вуліцы Брэсцкай у Слоніме ў васьмі метрах ад шасэ Слонім—Ружаны.  Сярод выяўленых ўдалося расшыфраваць і ўстанавіць імёны 11 воінаў.  Усе яны лічыліся прапаўшымі без вестак з ліпеня 1941 года.

У перазахаванні прынялі ўдзел кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама і Слонімскага райвыканкама, вайскоўцы, святары, а таксама дзесяткі слонімцаў. Парэшткі воінаў перазахавалі ў брацкую магілу ў Слоніме, якая знаходзіцца каля Слонімскага ўпраўлення магістральных газапровадаў.

Міхась Акулка

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика