
У Слонімскім драматычным тэатры старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў Гродзенскай вобласці. У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, а таксама іншыя чыноўнікі з Гродзенскага аблвыканкама.
Перад імі з вялікай прамовай выступіў Уладзімір Краўцоў, які расказаў пра сучасны стан эканомікі на Гродзеншчыне, а таксама спыніўся на пытаннях агра-прамысловага комплексу. Пасля Уладзімір Краўцоў адказаў на пытанні журналістаў.
Міхась Акулка
Фота аўтара