КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

7 ліпеня 1882 года нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала. Восенню 1939 года песняр пабываў у Слоніме, дзе сустракаўся з мясцовым паэтам Гальяшом Леўчыкам.

Вялікі нацыянальны паэт беларускага народа Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) узняў мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала беларуская літаратура.

Творчасць паэта — сапраўдная энцыклапедыя жыцця беларусаў канца XIX — пачатку XX ст. У ёй знаходзяць адбітак перыяд імперыялістычнай вайны, трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны, савецкай эпохі, першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Ад першага да апошняга верша яна належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры. Як казаў Я. Колас, «нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала». Талент Я. Купалы праявіўся надзвычай шматгранна — у лірычных вершах, паэмах, драматычных творах, публіцыстыцы, перакладах. Глыбока народная, арыгінальная спадчына Янкі Купалы аказала значны ўплыў на развіццё нацыянальнай літаратуры і мастацтва і заняла пачэснае месца сярод лепшых узораў сусветнай літаратуры.


Леў Сапега 2 7 ліпеня
1633 года памёр дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, слонімскі староста    Леў Сапега.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика