КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

12 ліпеня 1958 – у Слоніме нарадзіўся Павел Лойка, беларускі гісторык.

У 1983 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.

Ад 1994 году — загадчык новай кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў у БДУ.

Даследаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага, напісаў шэраг прац па аграрнай гісторыі Беларусі.

Друкаваўся ад 1982 году ў Беларусі, Расеі, Польшчы і Нямеччыне.

Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.

Павел Лойка выкладаў у беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика