Айцец Віктар асвяціў новы крыж

У нядзелю, 6 ліпеня, каля Слонімскага Спаса-Праабражэнскага сабора адбылося асвячэнне крыжа з распяццем Ісуса Хрыста. Гэты крыж праваслаўныя вернікі паставілі там, дзе на Хрышчэнне людзі прыходзяць па святую ваду.

Пасля літургіі ў саборы настаяцель Спаса-Праабражэнскага сабора айцец Віктар асвяціў крыж і адслужыў разам з вернікамі вадасвятны малебен. А слонімцы ў гэты дзень набралі свянцонай вады каля асвечанага крыжа з распяццем Хрыста.

Міхась Акулка

Фота аўтара

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика