У летніку “Лясны” прайшоў дзень паэзіі і музыкі

Школьны аздараўленчы летнік “Лясны” Слонімскага раёна шчыра вітаў беларускіх літаратараў Міхася Скоблу і Сяргея Чыгрына, а таксама салістку Белдзяржфілармоніі Таццяну Матафонаву з сынам Адасем.

Міхась Скобла цікава распавёў пра родную мову, пра тое, што нам, беларусам, трэба любіць родную мову і заўсёды на ёй размаўляць. Бо той, хто паважае сваю мову і размаўляе на ёй – доўга жыве, як, напрыклад, японцы. Сяргей Чыгрын пазнаёміў школьнікаў з гісторыяй Слонімскай зямлі, расказаў пра тых знакамітых людзей, якія родам са Слонімшчыны, а таксама прачытаў свае вершы пра Бацькаўшчыну.

А Таццяна Матафонава і яе сын Адась выканалі песні на словы беларускіх паэтаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Міхась Акулка

Фота аўтара

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика