У Млаве (Польшча) 13 ліпеня адбылася ўрачыстая перадача копіі сцяга 79-га пяхотнага палка імя Льва Сапегі Войска Польскага, які 1920-1930-х гадах дыслацыраваўся ў Слоніме. Сцяг перадалі ў Музей Заўкшэнскай зямлі ў Млаве.
Копія сцягу была зроблена ў 1980 годзе ў Велікабрытаніі па ініцыятыве падпалкоўніка Войска Польскага Юзафа Маеўскага і былых жаўнераў 79-га Слонімскага палка імя Льва Сапегі.
На штандары знаходзяцца выявы гербаў Слоніма і Навагрудчыны, а таксама Святога Архангела Міхаіла і Маці Божай Вострабрамскай. Сцяг пэўны час зберагаўся ў Польскім інстытуце і музеі імя генерала Уладзіслава Сікорскага ў Лондане, дзе ён і знаходзіўся да апошняга часу, пакуль не было прынята рашэнне аб вяртанні палкавой рэліквіі ў Польшчу. Магчыма сцяг 79 палка некалі вернецца і ў наш Слонім.
Міхась Акулка