Слонімскі літаратар выдаў кнігу нашаніўскага паэта з Беласточчыны

У Мінску ў выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыў першы зборнік вершаў паэта “нашаніўскага” перыяду Янука Дарашкевіча (1890-1943). Зборнік мае назоў “Маркотныя зоркі”. Кнігу вершаў склаў, напісаў прадмову да яго і каментар, а таксама прафінансаваў выданне Сяргей Чыгрын са Слоніма.

 

 

 

 

 

8

З нагоды выхаду кнігі Янука Дарашкевіча Сяргей Чыгрын сказаў, што гэты невялікі зборнічак вершаў адкрывае новае імя ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры “нашаніўскага” перыяду, творчасць якога высока цаніў Максім Багдановіч. Янук Дарашкевіч з’яўляецца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Таму выхад першага зборніка вершаў паэта “Маркотныя зоркі” – падзея ў гісторыі беларускай літаратуры.

Міхась Акулка

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика