
У Слоніме ўпершыню пабываў генеральны консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі.
Расійскага госця сустрэлі намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Сяргей Юшкевіч і слонімскі грамадскі і рэлігійны актывіст, імам-старшыня аб’яднання мусульман Слонімшчыны, былы намеснік муфція Беларусі Сулейман Байрашэўскі. Усе разам яны наведалі старэйшыя слонімскія мусульманскія могілкі.
Там расійскі госць-дыпламат усклаў вянок да мемарыяльнага знаку загінулых расійскіх воінаў падчас Першай сусветнай вайны, а таксама шчыра падзякаваў за сустрэчу, за тое, што беларусы ўжо 100 гадоў ушаноўваюць памяць загінулых воінаў-расіянаў на беларускай зямлі.
Разам з генеральным консулам у Слонім наведала і група таварышаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Рубеж”, якая існуе пры Брэсцкім абласным аддзяленні АТ “Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў і культуры” пры падтрымцы Генеральнага консула ў Брэсце.
Міхась Акулка
Фота аўтара.