Кніга пра тых, хто заслугоўвае светлай памяці

У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыла новая кніга беларускага літаратара, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына са Слоніма. Яна мае назву “Хочацца дадому”.

У сваю кнігу Сяргей Чыгрын уключыў артыкулы пра малавядомых, але заслужаных памяці беларусаў людзей.

Многія раздзелы кнігі прысвечаныя пісьменнікам Міколу Арочку, Аляксею Пысіну, Міколу Гайдуку, Юркі Геніюшу, Сакрату Яновічу. Цікава чытаюцца ў кнізе і пісьме беларускага энцыклапедыста Янкі Саламевіча да аўтара кнігі.

У выданні таксама змешчаны гутаркі з Арсенем Лісам, Міколам Чарняўскім, Міхасём Мірановічам. Апублікаваны і старонкі гісторыі Слонімшчыны, артыкулы пра новыя, выпушчаныя ў апошнія гады, кнігі беларускіх аўтараў і выданні пра Беларусь.

Міхась Акулка

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика