
У пятніцу, 8 жніўня, у Слонім з’ехаліся 17 калектываў жыллёва-камунальных гаспадарак з райцэнтраў Гродзеншчыны, а таксама з Гродна. Усе яны прынялі ўдзел у конкурсе “Кветачныя фарбы”, які адбыўся ў Слоніме, дзе сёлета восенню пройдуць абласныя “Дажынкі-2014”.
Спачатку ўдзельнікі конкурсу паказалі свае тэарэтычныя веды ў афармленні гарадскога ландшафту, а потым раз’ехаліся па ўсім горадзе і пачалі ствараць розныя кампазіцыі з кветак, дрэў, камення, пяску, фарбаў. Напрыклад, у цэнтры Слоніме ў адным са сквераў работнікі Слонімскай ЖКГ устанавілі слонімску Эйфелевую вежу і ўпрыгожылі яе кветкамі і травамі. А смаргонскія камунальшчыкі ўстанавілі на праспекце Незалежнасці цыркавую кампазіцыю. Сярод кампазіцый ёсць і расійскі “запарожац”, казачны башмачок Папялушкі, каменныя чайнікі і конаўкі, вясковыя вазы і іншыя. Усе гэтыя кампазіцыі работнікі ЖКГ райцэнтраў пакінулі Слоніму і слонімцам.
Міхась Акулка
Фота аўтара.