
19 жніўня Слонімскі Спаса-Праабражэнскі сабор наведалі сотні праваслаўных вернікаў, дзе мясцовыя святары разам з архіепіскапам Наваградскім і Лідскім Гурыем асвяцілі яблыкі, грушы, слівы. Асвечаную садавіну слонімцы панеслі дамоў.
Асвячэнне садавіны адбылося і ў іншых праваслаўных храмах Слонімшчыны. Прыйшоў Спас, як кажуць у народзе, і лета ад нас.
Міхась Акулка
Фота аўтара.