Усецарыцу ўшаноўвалі ў Сынковічах

Штогод 31 жніўня ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна адбываецца вялікае свята іконы Усецарыцы. Вось і сёлета некалькі тысяч вернікаў прыехалі ў Сынковічы да іконы Усецарыцы.

У Ватапедскім манастыры, што на святым Афоне ў Грэцыі, захоўваецца сем цудатворных абразоў Божай Маці. Сярод іх — ікона Усецарыца. Копія гэтай іконы, напісаная манахамі Ватапедскага манастыра, прыкладзеная да арыгінала і асвечаная ва ўсіх 20 манастырах Афона, ёсць і ў Сынковіцкай царкве. Знаходзіцца ў храме яшчэ адна копія Усецарыцы, упрыгожаная ў кіёце сотнямі каштоўных вырабаў. Гэта дары людзей, якія пасля шчырых малітваў ля іконы Божай Маці атрымалі вылячэнне ад анкалагічных захворванняў і ад бясплоддзя. Пагалоска аб цудах у Сынковіцкім храме хутка разнеслася не толькі па ўсёй Беларусі, але і далёка за яе межамі.

У прастольнае свята іконы Усецарыцы ў Сынковічы прыехалі тысячы людзей з Беларусі, Расіі, Украіны. У час Божай літургіі, якую вёў настаяцель храма протаіерэй Арсеній Ананка ў саслужэнні з іншымі свяшчэннаслужыцелямі, храм не мог умясціць усіх жадаючых. Гучная трансляцыя вялася і звонку храма. Пасля літургіі шматлюдная працэсія з харугвамі і іконай Усецарыца наперадзе пайшла Хрэсным ходам да святой крыніцы. Па шляху ўзносіўся акафіст Усецарыцы. Каля святой крыніцы адслужылі малебен, а затым усе жадаючыя акунуліся ў святую купель.

Міхась Акулка

Фота аўтара

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика